هَذَا الْمَقَامُ الَّذِي لَاذَتْ بِهِ الْأُمَمُ
Гэта месца, дзе шукалі прытулку народы.
Be
هَذَا الْمَقَامُ الَّذِي لَاذَتْ بِهِ الْأُمَمُ
وَأَذْعَنَتْ لِعُلَاهُ الْعُرْبُ وَالْعَجَمُ
Гэта месца, дзе шукалі паратунку народы,
і чыёй велічы пакарыліся і арабы, і чужынцы.
هَذَا مَقَامُ رَسُولِ اللَّهْ أَكْرَمُ مَنْ
جَاءَتْهُ مِنْ رَبِّهِ الْأَحْكَامُ وَالْحِكَمُ
Гэта мясціна Пасланца Алаха, найсакароднейшага з тых,
каму ад ягонага Госпада прыйшлі законы і мудрасць.
هَذَا مُحَمَّدُ الْهَادِي الَّذِي مُحِيَتْ
عَنَّا بِنُورِ هُدَاهُ الْظُّلْمُ وَ الْظُّلَمُ
Гэта Мухамад Правадыр, праз якога была развеяна
над намі святлом ягонага шляху цемра і змрок.
هَذَا الَّذِي قَدْ سَمَا فَوْقَ الْسَّمَا
إِلَى مَقَامِ عِزٍّ تَنَاهَتْ دُونَهُ الْأُمَمُ
Гэта той, хто ўзняўся вышэй за самыя нябёсы
да стану славы, якога не дасягнуць іншым народам.
يَا سَيِّدِي يَا رَسُولَ اللَّهْ يَا أَمَلِي
يَا مَنْ أَلُوذُ بِهِ إِنْ زَلَّتِ الْقَدَمُ
О мой спадару, о Пасланец Алаха, о мая надзея,
о той, у каго шукаю абароны, калі пакаўзнецца нага.
بِكَ اهْتَدَيْتُ إِلَى الْإِيمَانِ فَاتَّصَلَتْ
بِذَاكَ عِنْدِي مِنْ أَفْضَالِكَ الْنِّعَمُ
Праз цябе я здабыў веру, і дзякуючы гэтаму
спазнаў я шчодрыя ласкі тваіх дабротаў.
صَلَّى عَلَيْكَ إِلَهُ الْخَلْقِ مَا سَجَعَتْ
وَرْقٌ وَمَا هَطَلَتْ مِنْ سُحْبِهَا دِيَمُ
Няхай дабраславіць цябе Творца, пакуль вуркачуць
галубы і пакуль льюцца з аблокаў шчодрыя дажджы.